У чырвона-белым доме Яніцкага на Захар’еўскай, 20, на другім паверсе 8-пакаёвую кватэру здымала Ядвіга Кастравіцкая. Тут яна арганізоўвала, так званыя, «палітычныя абеды», а менавіта неафіцыйныя сходы членаў Мінскага таварыства сельскай гаспадаркі. Сам старшыня, знакаміты фундатар Чырвонага касцёла, Эдвард Вайніловіч (а па сумяшчальніцтву брат Ядзвігі) адзначаў, што «няма справы, якая б падчас тых абедаў не была закранута і каб пазней на агульным сходзе атрымаць фармальнае пацвярджэнне». Запрашэнні да Кастравіцкай лічыліся вялікай пашанай. Але хто яна такая? Тут побач месціўся адзін з яе даходных дамоў, то хадзіце туды.
Tour guide